From Wikipedia, the free encyclopedia
Гон — старадаўняя адзінка вымярэньня даўжыні й плошчы, вядомая з XII ст. Велічыня яе вагалася каля 80-100 мэтраў. Першае ўжываньне слова гоны ў пісьмовых помніках выявіў Ізмаіл Сразьнеўскі ва ўстаўной смаленскай грамаце Смаленскага князя Расьціслава Мсьціславіча Смаленскай эпіскапіі ў 1150 годзе[1].
…А у Дорогобужи три гоны короткій, а почестья гривни, а пять лисиць | ||
У літоўскіх мерах адлегласьці раўняўся 360 стопам або 60 сажаням.
Утварылася слова «гон» ад дзеяслова «гнати» і першапачаткова мела значэньне адлегласьць ад аднаго павароту рабочай жывёлы (коней ці валоў) да другога ў час араньня. Утварэньне такога слова ад дзеяслова «гнати» стала магчымым таму, што ён меў значэньне «араць баразну», якое захоўваецца й у сучаснай беларускай мове. У сувязі з тым што ў час араньня звычайна праганяецца баразна пэўнай даўжыні (даўжыня гэта абумоўліваецца часьцей за ўсё даўжынёй участка), слова «гоны» набыло значэньне адзінкі даўжыні спачатку поля, а потым любой адлегласьці. Як сьведчаць помнікі, даўжыня гонаў у XVI ст. была каля 80 м.
…въ приседленю волока одъ рѣки Мухавца одъ юга ко сѣверу тягнется на гоновъ четыредесяти пяти, а сіи гоны въ собе маютъ аршиновъ тридцать, а сесь аршинъ великихъ перстовъ или цалей сто… (1502 г.) | ||
…ижь сынове отцу на кождый годъ маютъ давати выимку по д (4) копы жита а на яриво земли четверы гоны, а на ленъ д (4) лехи…(1539 г.) | ||
У сучаснай беларускай мове слова гоні (у дыялектах — таксама й гона) не страціла значэньня меры. Калі ў дыялектнай мове вызначаецца больш-менш канкрэтнае мэтрычнае значэньне, то ў літаратурнай — гэта мера няпэўнай даўжыні. Таксама слова гоні ў сучаснай беларускай мове ўжываецца са значэньнем «палетак, поле». Міхась Клышка ў «Матэрыялах для слоўніка сынонімаў» паставіў у адзін сынанімічны рад словы поле, ніва, гоні, палетак, лан[5]. 3 такім значэньнем слова гоні ўжываецца пераважна ў паэтычнай мове.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.