Губны гармонік
аэрафонны музычны інструмэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Губны́ гармо́нік — распаўсюджаны язычковы музычны інструмэнт. Таксама яго завуць гарпам (harp — так яго называлі ў Амэрыцы), але такая назва не зусім карэктная, бо harp — гэта арфа. Усярэдзіне губнога гармоніку знаходзяцца медныя пласьцінкі (язычкі), якія калыхаюцца ў струмяні паветра, які стварае музыку. У адрозьненьне ад іншых язычковых музычных інструмэнтаў гармонік ня мае клявіятуры. Замест клявіятуры выкарыстоўваецца язык і вусны для выбару адтуліны (як правіла яны разьмешчаныя лінейна), якая адпавядае патрэбнай ноце.
Губны гармонік часьцей за ўсё выкарыстоўваецца ў такіх музычных кірунках, як блюз, фольк, блюграс, блюз-рок, кантры, джаз.