Гімн Грузіі
сучасны дзяржаўны гімн Грузіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тавісуплеба (па-грузінску. თავისუფლება, у перакладзе на беларускую — «воля») — сучасны гімн Грузіі, прыняты ў 2004 годзе разам з новым сьцягам ды гербам пасьля «рэвалюцыі ружаў», у выніку якой улада перайшла ад Эдуарда Шэварнадзэ да Міхаіла Саакашвілі. Музыку, узятую з грузінскіх опэраў «Абэсалом і Этэры» ды «Прысьмерак» грузінскага кампазытара Закарыі Паліяшвілі (ზაქარია ფალიაშვილი, 1871—1933), у форму гімну адаптаваў Ёзэб Кечакмадзэ (იოსებ კეჭაყმაძე). Аўтар лірыкі — Давіт Маградзэ (დავით მაღრაძე).