Да нашых дзён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Да нашых дзён, да цяперашняга часу (па-ангельску: Before Present, BP) — сыстэма летазьлічэньня, якая ўжываецца ў археалёгіі, геалёгіі і іншых навуках для запісу датаў, што адносяцца да мінулага. Гэтая сыстэма дазваляе пазьбегнуць датаў кшталту «да нашай эры/нашай эры».
Паколькі панятак «нашых дзён» пастаянна зьмяняецца, стандартовае азначэньне ўжывае пачатковым пунктам адліку 1950 год. Гэта зьвязана з тым, што менавіта ў гэтым годзе радыёвугляродны аналіз стаў практычна ўжывацца.