Дагестан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Дагестан — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказу. З усходу абмываецца водамі Касьпійскага мору. Мяжуе з Грузіяй, Азэрбайджанам, Чачэніяй, Стаўрапольскім краем і Калмыкіяй. На тэрыторыі Дагестану знаходзіцца самы паўднёвы пункт Расеі — гара Базардзюзю.
Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Дагестан | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | гімн Дагестану[d] і Дагестан, ты сьвятая Айчына[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Фэдэральная акруга | Паўднёвая |
Статус | Рэспубліка |
Уваходзіць у | Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга і Паўднёвая фэдэральная акруга |
Адміністр. цэнтар | Махачкала |
Дата ўтварэньня | 1991 |
В. а. прэзыдэнта | Рамазан Абдулатыпаў |
Афіцыйныя мовы | расейская, аварская, агульская, азэрабайджанская, даргінская, кумыцкая, лацкая, лезгінская, нагайская, рутульская, табасаранская, тацкая, цахурская, чачэнская |
Насельніцтва (2013) | 2 946 303 |
Шчыльнасьць | 58,6 чал./км² |
Плошча | 50 270 км² |
Месцазнаходжаньне Дагестану | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-DA |
Тэлефонны код | 872 |
Код аўтам. нумароў | 05 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Закрыць
Поўдзень рэспублікі займаюць горы і перадгор’і Каўказу, на поўначы — пачынаецца Прыкасьпійская нізіна. Плошча складае 50,3 тыс. км². Насельніцтва 2 576 531 чалавек (2002). Зь іх у гарадох жывуць 42,7%.