Даро́слы — чалавек, які дасягнуў пэўнага ўзросту, і ў дачыненьні якога ёсьць падставы меркаваць, што ён валодае цялеснай і мэнтальнай сталасьцю. Дарослы індывід мае тыя неабходныя веды і ўменьні, якія дазваляюць яму прымаць рашэньні, важныя на яго жыцьцёвым шляху.
У параўнаньні з падлеткамі, дарослыя надзеленыя большымі правамі і большай адказнасьцю. Як правіла, дарослыя ў стане самі сябе забясьпечваць. Уваходжаньне ў дарослы век, у залежнасьці ад мясцовага заканадаўства, суправаджаецца атрыманьнем такіх правоў, як кіраваньне аўтамабіля, ужываньне алькаголю, паленьне, самастойны выезд за мяжу, удзел у палітычным жыцьці (атрыманьне правоў абіраць і быць абраным), палавыя адносіны і шлюб.
Дарослы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.