Дзесяцідзённая вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзесяцідзё́нная вайна́ (па-славенску: Desetdnevna vojna), часам называная Славенскай вызваленчай вайной (славен. Slovenska osamosvojitvena vojna) — узброены канфлікт паміж Славеніяй і Югаславіяй пасьля абвяшчэньня першай незалежнасьці. Цягнуўся ад 27 чэрвеня да 7 ліпеня 1991 року, стаўшыся такім чынам адной з найкарацейшых войнаў у гісторыі кантынэнту. Страты абодвух бакоў у суме не перавысілі 63 чалавекі. Значна больш югаслаўскіх жаўнераў трапілі ў палон, чаму ў немалой ролі паспрыялі дзеяньні цывільнага насельніцтва Славеніі, якое ўсемагчымымі спосабамі абцяжарвала перамяшчэньні фэдэральных войскаў.
Quick Facts Дзесяцідзённая вайна, Дата: ...
Дзесяцідзённая вайна | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Развал Югаславіі | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
![]() | ![]() | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Мілян Кучан Янэз Янша | Велька Каджыевіч | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
16 000 жаўнераў 10 000 паліцыянтаў | 35 200 жаўнераў | ||||||||||
Страты | |||||||||||
19 забітыя 182 параненыя | 44 забітыя 146 параненыя каля 5000 паланёныя | ||||||||||
Close