Дойлід
асоба, якая стварае праект збудаваньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
До́йлід, архітэктар (лет. Dailidė — цясьляр, будаўнік) — галоўны будаўнік, які займаецца архітэктурным праектаваньнем, гэта значыць распрацоўкай плянаў будынкаў, іх фасадаў — у цэлым і ў дэталях, а таксама ўнутраных прастораў.
Дойлід можа займацца і разьлікам канструкцый будынкаў, хоць у наш час гэтым займаюцца галоўным чынам інжынэры. Сучасны архітэктар у шырокім сэнсе — гэта стваральнік матэрыяльнай часткі гарадзкога асяродзьдзя. Пэўна гэта могуць быць асобныя будынкі, грамадзкія комплексы, у некаторых выпадках — цэлыя мястэчкі й нават месты. Асноўная задача архітэктара — выпрацоўка новых архітэктурных ідэяў, заснаваных на трох адвечных прынцыпах — «Карысьць — Трываласьць — Прыгажосьць», закладзеных Вітрувіем, гэта значыць стварэньне зручнай у карыстаньні й прыгожай па абліччы архітэктуры. Такім чынам, дойлід — гэта ў пэўным сэнсе «спэцыяліст па прыгажосьці».