Дыктатар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыкта́тар (па-лацінску: dictator, ад dicto — «дыктую», «загадваю»):
- чалавек, які стаіць на чале дыктатарскага рэжыму, аднаасобны кіраўнік дзяржавы, які валодае неабмежаванай уладай і вышэй закона.
- надзвычайная службовая асоба (магістрат) у пэрыяд Рэспублікі (V — 2-я палова I стагодзьдзя да н. э.) у Старажытным Рыме, якая прызначалася консуламі па рашэньні сэнату максымум на 6 месяцаў пры крайняй небясьпецы (унутранай бязладзіцы, ваеннай небясьпекі і г. д.), калі прызнавалася неабходным перадаць уладу ў рукі аднай асобы.
- (пераносны сэнс) — жорсткі, аўтарытарны кіраўнік, асоба надзеленая неабмежаванай уладай у якой-небудзь вобласьці кіраваньня або гаспадаркі.