Дынастыя Цын
колішняя дзяржава ва Ўсходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дына́стыя Цын ці Імпэ́рыя Цын (па-маньчжурску: , кіт. спр. 清朝, піньінь: Qīng Cháo) — шматнацыянальная імпэрыя, якая была створаная маньчжурамі й імі кіравалася. Згодна з традыцыйнай кітайскай гістарыяграфіяй — апошняя дынастыя манархічнага Кітаю. Была заснаваная ў 1616 годзе маньчжурсім клянам Айсін Гёро на тэрыторыі Маньчжурыі, на сёньня яна завецца паўночна-ўсходнім Кітаем. Менш чым праз 30 гадоў пад ейнай уладаю апынуўся ўвесь Кітай і частка Сярэдняй Азіі.
Вялікая Цынская імпэрыя кіт. спр. 清朝, піньінь: Qīng Cháo | ||||
| ||||
| ||||
Цынская імпэрыя ў 1890 годзе (з накладаньнем сучасных межаў) | ||||
Афіцыйная мова | маньчжурская, кітайская, мангольская, тыбэцкая, уйгурская і г.д. (як неафіцыйныя) |
Першапачаткова дынастыя звалася як «Цьзінь» (金 — золата), але пазьней назва была зьмененая на «Цын» (清 — «чысты») у 1636 годзе. У першай палове XVIII стагодзьдзя ў цынскага ўраду атрымалася наладзіць дастаткова эфэктыўнае кіраваньне краінай, адным з вынікаў гэтага было тое, што Кітай зьяўляўся краінай з найвышэйшым паказчыкам павелічэньня колькасьці насельніцтва. Цынскі двор праводзіў палітыку самаізаляцыі, што, нарэшце, прывяло да таго, што ў XIX стагодзьдзі Кітай быў сілком адчынены заходнім дзяржавам і пераўтварыўся ў паўкаляніяльную краіну.
У наступным супрацоўніцтва з заходнімі дзяржавамі дапамагло дынастыі пазьбегнуць паразы ў часы паўстаньня тайпінаў, праводзіць адносна пасьпяховую мадэрнізацыю краіны й такім чынам праіснаваць да пачатку XX стагодзьдзя, аднак гэта таксама сталася чыньнікам росту нацыяналістычных (антыманьчжурскіх) настрояў.
У выніку Сіньхайскай рэвалюцыі 1911 году імпэрыя Цын была ліквідаваная, а краіны, якія ў яе ўваходзілі, атрымалі мажлівасьць на самавызначэньне. Кітай стаў рэспублікай, а ўдава імпэратара 12 лютага 1912 году адмовілася ад стальца ад імя свайго малалетняга сына Пу І. Нягледзячы на ўзьнікненьне на тэрыторыі колішняй Цын дэ-факта незалежных дзяржаўных утварэньняў у Манголіі й Тыбэце, Кітайская Рэспубліка прэтэндавала на ўсю тэрыторыю былой імпэрыі Цын.