Дэвонскі пэрыяд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэвон (дэвонскі пэрыяд, дэвонская сыстэма) — геалягічны пэрыяд у палеазоі. Пачаўся каля 416 млн, скончыўся 360 млн гадоў таму. Працягласьць дэвону — 56 млн гадоў. Гэты пэрыяд багаты на біятычныя падзеі. Жыцьцё вірліва разьвівалася і засвойвала новыя экалягічныя нішы.
Дэваншыр, або Дэван — графства ў паўднёва-заходняй Ангельшчыны, на тэрыторыі якога распаўсюджаны геалягічныя пароды гэтага пэрыяду. Хоць скальныя асновы, якія вызначаюць пачатак дэвонскага пэрыяду, даволі выразныя, дакладная іх датыроўка неадназначная. Паводле Міжнароднай камісіі па стратыграфіі (па-ангельску: International Commission on Stratigraphy, Ogg, 2004) дэвон доўжыўся з канца сылюру (416,0 ± 2,8 млн гадоў таму) да пачатку карбону (359,2 ± 2,5 млн гадоў таму).