Ерась
From Wikipedia, the free encyclopedia
Е́рась альбо гэрэзія (па-грэцку: αἵρεσις — «выбар, кірунак, думка») — сьвядомы адыход ад дагматаў веры, які па-новаму тлумачыць раней прынятыя каноны рэлігійнага вучэньня; вылучэньне са складу царквы новай грамады. У шырокім сэнсе «ерасьсю» называюць любое сьвядомае адмаўленьне ці скажэньне таго вучэньня, якое лічыцца ісьцінным.