Заходні бераг ракі Ярдан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Захо́дні бе́раг (па-арабску: الضفة الغربية, па-габрэйску: הגדה המערבית) — вобласьць на Блізкім Усходзе, у гістарычных землях Юдэі і Самарыі. Зьяўляецца адной з дзьвюх частак часткова прызнанае Дзяржавы Палестыны.
Заходні бераг ракі Ярдан | |
па-габрэйску: הַגָּדָה הַמַּעֲרָבִית па-арабску: الضفة الغربية | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | акупаваная тэрыторыя[d], спрэчная тэрыторыя[d] і Region of Palestine[d] |
Уваходзіць у | Дзяржава Палестына, Палесцінскія тэрыторыі[d] і Israeli-occupied territories[d] |
Сталіца | |
Дата ўтварэньня | 1949 |
Кіраўнік | Махмуд Абас |
Афіцыйныя мовы |
|
Насельніцтва (2017) | 2 747 943[1] |
Плошча | 5860 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Мапа Заходняга берагу
| |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+2 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У 1947 року паводле рашэньня ААН Палестына была падзеленая на жыдоўскую і арабскую тэрыторыі. Заходні бераг ракі Ярдан апынуўся ў арабскай частцы. У першай блізкаўсходняй вайне 1948—1949 рокаў гэтую тэрыторыю акупавала Трансярданія, якая дала ёй назву «Заходні берег ракі Ярдан», каб адрозьніваць яе ад усходняга берагу — сваёй асноўнай тэрыторыі. Граніцы вобласьці прайшлі па дэмаркацыйнай лініі замірэньня 1949 року паміж Трансярданіяй ды Ізраілем з захаду, поўначы і поўдню, а на ўсходзе — па рацэ Ярдан.
Па выніках Шасьцідзённай вайны 1967 тэрыторыя акупаваная Ізраілем. З 1995 року знаходзіцца пад ізраільскай (пераважна) і часткова пад супольнай ізраільска-палестынскай юрысдыкцыяй. Разам з Сэктарам Газа ўтварае г.зв. Палестынскую Аўтаномію.
Міжнародная супольнасьць лічыць ізраільскія паселішчы на Заходнім беразе (улучна з Усходнім Ерусалімам) незаконнымі. У 2004 року Міжнародны суд справядлівасьці пастанавіў, што ўсе пагадненьні пасьля акупацыі Заходняга берагу Ізраілем у 1967, то бок закон пра Ерусалім, мірная дамова зь Ярданіяй і пагадненьні ў Осьлё, не мяняюць статусу Заходняга берагу ракі Ярдан як акупаванай Ізраілем тэрыторыі[2][3].