Зорка
астранамічнае цела / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зо́рка (па-старабеларуску: гвезда, зора[1]) — нябеснае цела, па сваёй прыродзе падобнае да Сонцам, з прычыны велізарнай аддаленасьці бачнае зь Зямлі як сьвятлівая кропка на начным небе. Зоркі ўяўляюць сабой масіўныя самасьвятлівыя газавыя (плязьменныя) шары, якія ўтвараюцца з газапылавога асяродзьдзя (галоўным чынам, з вадароду і геля) ў выніку гравітацыйнага сьціску. Тэмпэратура рэчыва ў нетрах зорак вымяраецца мільёнамі Кельвінаў, а на іх паверхні — тысячамі Кельвінаў. Энэргія пераважнай большасьці зорак вылучаецца ў выніку тэрмаядзерных рэакцыяў ператварэньня вадароду ў гель або геля ў вуглярод, якія адбываюцца пры высокіх тэмпэратурах ва ўнутраных абласьцях, у асобных, рэдка сустракаемых зорак, падчас іншых працэсаў. Зоркі часта завуць галоўнымі целамі Сусьвету, паколькі ў іх складзеная асноўная маса сьвятлівага рэчыва ў прыродзе.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Зорка (неадназначнасьць).