Казімер Лышчынскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Казі́мер Лышчы́нскі (па-польску: Kazimierz Łyszczyński; 4 сакавіка 1634, маёнтак Лышчыцы, Берасьцейскае ваяводзтва, ВКЛ — 30 сакавіка 1689, Варшава) — філёзаф-матэрыяліст Рэчы Паспалітай, пэдагог і грамадзка-палітычны дзяяч. Аўтар трактату «Аб неіснаваньні Бога» (па-лацінску: «De non existentia Dei»). Быў абвінавачаны ў атэізьме і згодна з прысудам пакараны сьмерцю. Рукапіс трактату быў спалены: на сёньняшні дзень вядома толькі пяць невялікіх фрагмэнтаў, знойдзеных у 1957 годзе.
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Kazimierz Łyszczyński | |
Казімер Лышчынскі на камэмарацыйнай марцы Беларусі (мастак Н. Рыжы) | |
Герб «Корчак зьменены» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 сакавіка 1634 маёнтак Лышчыцы, Берасьцейскае ваяводзтва |
Памёр | 30 сакавіка 1689 (55 гадоў) Варшава |
Род | Лышчынскія |
Бацькі | Геранім Казімір Лышчынскі[d] Соф’я з Бабінскіх[d] |
Дзейнасьць | судзьдзя, філёзаф, пісьменьнік, вайсковец |
Close