![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/Oryginal_Konstytucji_3_maja.jpg/640px-Oryginal_Konstytucji_3_maja.jpg&w=640&q=50)
Канстытуцыя 3 траўня 1791 году
канстытуцыя Рэчы Паспалітай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстыту́цыя 3 тра́ўня, афіцыйная назва «Ўрадавы закон» (па-польску: Ustawa Rządowa z dnia 3 maja) — канстытуцыя Рэчы Паспалітай, прынятая на паседжаньні Вялікага Сойму ў Варшаве 3 траўня 1791 году. Сойм увайшоў ў гісторыю польска-літоўскай дзяржавы пад назвай чатырохгадовага канфэдэратыўнага Сойму. «Урадавы закон» стаўся перамогай так званай «патрыятычнай партыі», якая аб’ядноўвала ў сваім складзе прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу, і істотна карэктаваў сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, сацыяльнае разьмежаваньне ў краіне, кардынальныя правы шляхты.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/Oryginal_Konstytucji_3_maja.jpg/320px-Oryginal_Konstytucji_3_maja.jpg)