Канстытуцыя Рэспублікі Сэрбскай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстытуцыя Рэспублікі Сэрбскай — галоўны закон і праўны акт у сыстэме праўных актаў Рэспублікі Сэрбскай. Канстытуцыя рэгулюе стасункі ў грамадзтве, рэспубліканскую арганізацыю і паўнамоцтвы рэспубліканскіх органаў улады.
Першая Канстытуцыя была прынятая 28 лютага 1992 году. Тады яна звалася Канстытуцыя Сэрбскай Рэспублікі Босьніі і Герцагавіны. Галоўны закон РС быў прыняты ў гады распаду Югаславіі. З моманту прыняцьці Канстытуцыя неаднаразова зьмянялася і дапаўнялася. Галоўным чынам, гэта было зьвязана зь яе рэдакцыяй пасьля Дэйтанскага мірнага пагадненьня і пастановамі Канстытуцыйнага суду Босьніі і Герцагавіны. Таксама Канстытуцыя неаднаразова зьмянялася падчас мандата Высокага прадстаўніка ў БіГ Пэдзі Эшдаўна. Былі агучаны і патрабаваньні прыняцьця новай канстытуцыі.