Карлікавая дзяржава
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Карлікавая дзяржава» — невялікая незалежная дзяржава. Пры гэтым крытэры, па якіх адносяць у гэтую катэгорыю, могуць адрозьнівацца.
Пры клясыфікацыі па плошчы карлікавымі завуць, як правіла, дзяржавы, якія саступаюць па плошчы Люксэмбургу. Сам Люксэмбург часам таксама прылічаюць да карлікавых дзяржаваў.
Часта ў якасьці крытэру выкарыстоўваецца таксама колькасьць насельніцтва. Пры гэтым у тэрміналёгіі ААН і Сусьветнага банку карлікавымі лічацца дзяржавы, насельніцтва якіх не перавышае 1 млн чалавек. У дакладах Садружнасьці выкарыстоўваецца тэрмін малыя краіны і парог насельніцтва 1,5 млн чалавек. Нарэшце, часам карлікавымі завуць дзяржавы з насельніцтвам меней за 500 тыс. чалавек.