Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)
помнік архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцё́л Сьвято́га Я́на Хрысьці́целя і Сьвято́га Я́на Эвангелі́ста — помнік архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу вуліцаў Замкавай і Сьвятаянскай[lower-alpha 1]. Дзейнічае. Твор архітэктуры віленскага барока, шэдэўр гэтага стылю, які ня мае аналягаў у сьвеце[1]. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста лет. Švento Jono Krikštytojo ir Švento Jono evangelisto bažnyčia | |
Касьцёл Сьвятых Янаў і званіца | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Адрас | Вуліца Сьвятаянская |
Каардынаты | 54°40′57″ пн. ш. 25°17′18″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Архідыяцэзія Вільнюса[d] |
Ордэнская прыналежнасьць | езуіцкі |
Тып будынка | непарафіяльны касьцёл |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
Заснавальнік | Ягайла |
Асноўныя даты: | |
Статус | Ахоўная зона |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста на Вікісховішчы |
Уваходзіць у ансамбль Віленскага ўнівэрсытэту, галоўным фасадам выходзіць на ўнівэрсытэцкі Вялікі Двор. Утварае адзіны архітэктурны комплекс з званіцай.