From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыстоф Лемэтр (па-француску: Christophe Lemaitre; нарадзіўся 11 чэрвеня 1990 году, Ансі, Францыя) — колішні францускі бягун-спрынтар, трохразовы чэмпіён Эўропы 2010 году на дыстанцыях 100 і 200 мэтраў, а таксама ў эстафэце 4×100 мэтраў, чэмпіён сьвету сярод юніёраў 2008 году на дыстанцыі 200 мэтраў, шматразовы чэмпіён Францыі. Першы сьветласкуры спрынтар, які прабег 100 мэтраў хутчэй за 10 сэкундаў. Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 гадоў.
Крыстоф Лемэтр | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | па-француску: Christophe Lemaitre |
Нарадзіўся | 11 чэрвеня 1990[1][2] (34 гады) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | спрынтар, лёгкаатлет |
Узнагароды і мэдалі |
У 2009 годзе Эўрапейская атлетычная асацыяцыя (EAA) прызнала Лемэтра «ўзыходзячай зоркай году» ў Эўропе[3]. У 2010 годзе быў прызнаны найлепшым лёгкаатлетам году ў Эўропе, стаўшы першым французам, які дамогся гэтай узнагароды. Лемэтр апярэдзіў паводле вынікаў галасаваньня нарвэскага дзідакідальніка Андрэаса Таркільдсэна[4]. Таксама ў 2010 годзе найбуйнейшая француская спартовая газэта L'Équipe прызнала Крыстофа найлепшым спартсмэнам году ў Францыі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.