Культурная рэвалюцыя ў Кітаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікая пралетарская культурная рэвалюцыя (па-кітайску: 無產階級文化大革命) — тэрмін, які апісвае палітычныя падзеі зь лістапада 1965 году па кастрычнік 1976 году ў гісторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гэты пэрыяд характарызуецца палітызацыяй усіх сфэраў гарадзкога жыцьця, вызначана хаатычнымі выступленьнямі студэнтаў і працоўных на ніжэйшых узроўнях сацыяльнай лесьвіцы й хаосам у партыйным кіраўніцтве краіны. На яе вырашальны ўплыў аказаў старшыня КПК Мао Дзэ-дун дзеля ўсталяваньня поглядаў сваёй групоўкі ў кіраўніцтве КПК (маасізма) у якасьці дзяржаўнай ідэалёгіі й у рамках барацьбы з поглядамі палітычнай апазыцыі. Аб’ектыўным утрыманьнем «культурнай рэвалюцыі» было зьнішчэньне традыцыяналізму й стварэньне канфлікту пакаленьняў.
Сам тэрмін «культурная рэвалюцыя» быў упершыню выкарыстаны Ўладзімерам Леніным у 1923 годзе ў працы «Аб каапэрацыі».