![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/CuevaOlla.jpg/640px-CuevaOlla.jpg&w=640&q=50)
Куэва-дэ-ля-Ольля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Куэва-дэ-ля-Ольля (па-гішпанску: Cueva de la Olla), літар. «пячора гаршка») — археалягічны помнік на паўночным захадзе мэксыканскага штата Чыўаўа, прыкладна за 47 км на паўднёвы захад ад Нуэва-Касас-Грандэс.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/CuevaOlla.jpg/640px-CuevaOlla.jpg)
Помнік уяўляе сабою невялікую групу збудаваньняў з глінабітнымі сьценамі, разьмешчаных у пярэдняй частцы пячоры на краю неглыбокага каньёна. Назва паходзіць ад зьмешчанага ў пячоры велізарнага, каля 3 мэтраў вышынёй кецкаматэ — традыцыйнай пасудзіны для захоўваньня кукурузы. Паводле архітэктурных і іншых асаблівасьцяў збудаваньні блізкія традыцыям культуры Магальён. Падрабязныя дасьледаваньні помніка да цяперашняга часу не праводзіліся.
У тым жа каньёне выяўленыя і іншыя пячоры з дагістарычнымі паселішчамі, напрыклад, Пячора ластаўкі (Cueva de la Golondrina).