Лацінская Царква
аўтаномная царква, большая частка Каталіцкай царквы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лацінская Царква (Касьцёл) — (Рымска-Каталіцкая, Заходняя, Рымская Царква) — асноўная назва Каталіцкай Царквы лацінскага абраду.
- Ня варта блытаць з Каталіцкай Царквой — царквой, што ўлучае ўсходнія каталіцкія цэрквы.
Слова «Каталіцкі» паходзіць ад грэцкага καθολικός — усеагульны; упершыню ў адносінах да Царквы «η Καθολικη Εκκλησία» выкарыстаны каля 110 г. ў лісьце сьвятога Ігнація да жыхароў Сьмірны й замацаваны ў Нікейскім сымбалі веры. Каталіцтва зьяўляецца найбольш распаўсюджана хрысьціянскай канфесіяй, разам з пратэстанцтвам і праваслаўем. У 2002 годзе Каталіцкая Царква налічвала 1098 млн вернікаў, што складае каля 18 % насельніцтва сьвету, займаючы такім чынам, першае месца па колькасьці вернікаў у сьвеце.