Лёгкія
ворган дыханьня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лё́гкія (па-лацінску: pulmo, па-грэцку: πνεύμων) — органы паветранага дыханьня ў чалавека, усіх сысуноў, птушак, паўзуноў, большасьці земнаводных. Таксама маюцца ў некаторых рыбаў — двудыхаль (па-лацінску: Dipnoi), гронкапёрых (па-лацінску: Sarcopterygii) і род шматпёраў (па-лацінску: Polypterus). Лёгкімі называюць таксама органы дыханьня ў некаторых беспазваночных жывёлаў (у малюскаў, галятурый).
У лёгкіх ажыцьцяўляецца газаабмен паміж паветрам, якое знаходзіцца ў парэнхіме лёгкіх і крывёю, якая працякае па лёгачных капілярах.