Лёнданскае каралеўскае таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лёнданскае каралеўскае таварыства па разьвіцьці ведаў аб прыродзе (па-ангельску: The Royal Society of London for the Improvement of Natural Knowledge), у паўсядзённай маўленчай практыцы Каралеўскае таварыства (анг. The Royal Society) — вядучае навуковае таварыства Вялікабрытаніі, адно з найстарэйшых навуковых таварыстваў у сьвеце; створана ў 1660 годзе і зацьверджана Каралеўскай хартыяй у 1662 годзе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/RoyalSocMace20040420.jpg/320px-RoyalSocMace20040420.jpg)