From Wikipedia, the free encyclopedia
Літоўская губэ́рня — губэрня ў складзе Расейскае імпэрыі, якая існавала ў 1796—1801 гадах.
Утвораная ў 1797 годзе на загад ад 12 сьнежня 1796 году шляхам аб’яднаньня дзьвюх губэрняў — Віленскай і Слонімскай. Губэрнскі ўрад зьмяшчаўся ў Вільні; галоўны літоўскі суд паўгоду павінен быў адпраўляць справы ў Вільні, паўгода — у Горадні; паветаў было 19. Аднак пасьля палацавага перавароту ў Расеі загадамі 9 верасьня 1801 і 28 жніўня 1802 адноўленыя губэрні Віленская і Слонімская, апошняя — пад імем Гарадзенскай. Абедзьве гэтыя губэрні нярэдка менаваліся літоўскімі да 1840 году, калі Мікалай I канчаткова забараніў ужываць гэтае найменьне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.