Маньерызм
стыль эўрапейскага мастацтва / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маньеры́зм (ад італьянскага maniera, манэра) — заходнеэўрапейскі літаратурна-мастацкі стыль XVI — першае трэці XVII стст. Яму ўласьціва ўтрата рэнэсансавае гармоніі паміж цялесным і духоўным, прыродай і чалавекам. Некаторыя дасьледчыкі (асабліва літаратуразнаўцы) ня схільныя лічыць маньерызм самастойным стылем і разглядаюць у ім ранейшую фазу барока. Існуе і пашыранае тлумачэньне паняцьця «маньерызм», як выражэньне фарматворчага, «прэтэнцыёзнага» пачатку ў мастацтве на розных стадыях культурнага разьвіцьця — ад антычнасьці да сучаснасьці.