Мараньнён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мараньнён (па-гішпанску: Marañón) — рака ў Пэру, левы, галоўны выток ракі Амазонкі.
Даўжыня каля 2000 км, плошча басэйна каля 350 тысяч км². Выцякае з горнага возера Паткоча (Анды), перасякае Цэнтральныя і Ўсходнія Кардыльеры ў глыбокіх цясьнінах, далей выходзіць на Амазонскую нізіну, дзе зьліваецца з ракой Укаялі.
Сярэдні выдатак 15 600 м³/с. Суднаходная на 1000 км ад вусьця (да парогаў).