Мэтралёгія
навука пра вымярэньні і іхняе прымяненьне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэтралёгія (па-грэцку. μέτρον — «мера», «вымяральная прылада») — навука аб вымярэньнях, мэтадах і сродках забесьпячэньня іх адзінства і спосабах дасягненьня патрабаванай дакладнасьці (РМГ 29-99). Прадметам мэтралёгіі зьяўляецца выманьне колькаснай інфармацыі аб уласьцівасьцях аб'ектаў з зададзенай дакладнасьцю і пэўнасьцью. Сродкам мэтралёгіі зьяўляецца сукупнасьць вымярэньняў і мэтралягічных стандартаў, якія забясьпечваюць патрабаваную дакладнасьць.
Мэтралёгія складаецца з 3 падзелаў:
- Тэарэтычная
- Прыкладная
- Заканадаўчая