Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнаро́днае аге́нцтва а́тамнай энэ́ргіі (МААЭ) (па-ангельску: International Atomic Energy Agency) — арганізацыя, якая займаецца разьвіцьцём міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстоўваньня атамнай энэргіі. Штаб-кватэра агенцтва знаходзіцца ў Вене (Аўстрыя), дадаткова існуе два рэгіянальныя бюро ў Таронта (Канада) і ў Токіё (Японія), а таксама лябараторыі ў Сэбэрсдорфе і Вене (Аўстрыя), Манака і Трыесьце (Італія).