Ом
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ом (пазначэньне: Ом, Ω) — адзінка вымярэньня супору ў СІ. Ом роўны электрычнаму супраціву правадніка, паміж канцамі якога ўзьнікае напруга 1 вольт пры сіле сталага току 1 ампэр.
Хоць у Юнікодзе і прысутнічае значок Ому (Ω, Ohm sign, U+2126
), але яго кананічным раскладаньнем зьяўляецца загалоўная грэцкая літара амэга (Ω, U+03A9
), г. з. гэтыя два знакі мусяць быць неадметныя з пункту гледжаньня карыстальніка. Рэкамэндуецца для пазначэньня Ома выкарыстоўвваць амэгу.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ом (неадназначнасьць).
Пры вылічэньнях, асабліва рукапісных, варта зважаць на магчымую блытаніну паміж Омам і 0 м (так, 1 Ом і 10 м (мэтраў) — цалкам розныя велічыні) і паміж 0 і Ω.
Адзінка атрымала сваю назву ў гонар нямецкага навукоўца Георга Сымона Ома.