Палабскія славяне
этнічная група / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пала́бскія славя́не — група заходніх славен (племянныя саюзы бодрычаў, люцічаў, лужыцкіх сэрбаў), якія размаўлялі на палабскай мове.
У канцы I — пачатку II тыс. насялялі землі паміж рэкамі Лаба і Одра ад Балтыйскага мора на поўначы да Рудных гор на поўдні (цяпер тэрыторыя Усходняй Нямеччыны і часткова Заходняй Польшчы).
Найважнейшыя гарады — Торгаў, Прыворна, Рэрык, Убаба, Бранібор (цяпер Брандэнбург) і інш.
У VI—VIII стст. у палабскіх славен адбываўся распад першабытнаабшчыннага ладу, складваліся фэадальныя адносіны.
Займаліся пераважна земляробствам, у IX—X стст. значнае развіцьцё атрымалі рамёствы.
Гандлявалі з Саксоніяй, Даніяй, Швэцыяй, Кіеўскай Руссю.
У X ст. пачалося заваяваньне палабскіх славен германскімі фэадаламі. XI—XII стст. — час найбольшага росквіту палабскіх славен, пасьпяховага супраціўленьня нямецкай навалы, узнікненьня раньнефэадальных дзяржаўных утварэньняў, т.зв. Вэндзкай дзяржавы бодрычаў і люцічаў. Палабскія славене на чале з князем бодрычаў Ніклатам разграмілі крыжовы паход супраць славян 1147. У 2-й палове XII ст., скарыстаўшы тэрытарыяльную раздробленасьць палабскіх славен, нямецкія паны захапілі іх землі. Нямецкае засяленьне прывяло да частковага знішчэньня і асіміляцыі палабскіх славян.