Палітычная сыстэма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паліты́чная сыстэ́ма — гэта дынамічная сукупнасьць інстытутаў, адносінаў і ідэяў, зьвязаных з фармаваньнем і практычным ажыцьцяўленьнем палітыкі, то бок улады і кіраваньня грамадзтвам.
Функцыі палітычнай сыстэмы:
- вызначэньне мэты ў разьвіцьці грамадзтва;
- яднаньне грамадзтва, яго інтэграцыя;
- рэгуляваньне рэжыму сацыяльна-палітычнай дзейнасьці ў грамадзтве.