Паслуга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паслу́га — дзейнасьць каго-небудзь на карысьць іншае асобы, рэзультаты якое маюць праяву ў карысным эфэкце. У эканамічнай тэорыі — тавары, якія могуць вырабляцца, перадавацца і спажывацца адначасова. Паслуга характарызуецца неадчувальнасьцю, незахавальнасьцю, зьменлівасьцю якасьці і неаддзельнасьцю ад крыніцы.