Паспалітае рушэньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паспалі́тае рушэ́ньне — усеагульная мабілізацыя, агульная выправа ў Вялікім Княстве Літоўскім[1]. Ахоплівала ўсіх гаспадароў зямлі. Памер вайсковай павіннасьці вызначала велічыня зямельнага надзелу. Ухвалу (пастанову) аб скліканьні рушэньня мог прыняць толькі Вальны сойм.