![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/RPAU_flag.svg/langbe-tarask-640px-RPAU_flag.svg.png&w=640&q=50)
Паўстанцкая армія Ўкраіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэвалюцыйная паўстанцкая армія Ўкраіны — збройныя паўстанцкія фармаваньні падчас Грамадзянскае вайны ў Расеі, якія дзейнічалі на паўднёвым усходзе Ўкраіны з 21 ліпеня 1918 па 28 жніўня 1921 году пад лёзунгамі анархізму. РПАУ сустракаецца ў дакумэнтах і крыніцах пад такімі назвамі, як Паўстанцкая армія Ўкраіны, Украінская паўстанцкая армія, «Чорная гвардыя», армія імя бацькі Махно, паўстанцкі рух пад кіраўніцтвам Махно, альбо дастаткова часта ў крыніцах больш позьняе савецкае эпохі — «махноўцы».
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/RPAU_flag.svg/640px-RPAU_flag.svg.png)
Цэнтрам паўстанцкага руху махноўцаў было сяло Гуляйполе Екацярынаўскае губэрні — радзіма Нестара Махно. Раён апэрацыяў атрадаў Махно знаходзіўся ад Днястра да заходніх межаў Вобласьці Войска Данскога.