Першая балканская вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́ршая балка́нская вайна́ (9 кастрычніка 1912 — 30 траўня 1913) — вайна, якую вялі між сабою Балканскі саюз — Баўгарыя, Сэрбія, Грэцыя, Чарнагорыя — і Асманская імпэрыя. Вайна скончылася перамогай саюзьнікаў, але неўзабаве па яе сканчэньні вайну паміж сабой пачалі самі саюзьнікі (гл. Другая балканская вайна).
Прычынамі вайны былі імкненьні чатырох дзяржаваў да перагляду Сан-Стэфанскай дамовы 1878 году на Балканскім паўвостраве, ва ўмовах агульнага цяжкага становішча Асманскай імпэрыі, і асабліва пасьля яе паразы ў італьянска-турэцкай вайне.