From Wikipedia, the free encyclopedia
Першы Кантынэнтальны кангрэс (5 верасьня — 26 кастрычніка 1774 году) — зьезд дэпутатаў ад 12 амэрыканскіх калёніяў Вялікабрытаніі (з 13 калёніяў). Чыньнікам скліканьня паслужылі Невыносныя законы — законы, прынятыя брытанскім парлямэнтам і накіраваныя на прыпынак супраціву амэрыканскіх калёніяў які расьце. Кангрэс засядаў у Філадэлфіі, у Карпэнтанс Голе. У яго працы бралі ўдзел 56 прадстаўнікоў ад усіх амэрыканскіх калёніяў Вялікабрытаніі, за выключэньнем Джорджыі, Канады, Бэрмудзкіх, Багамскіх астравоў і астравоў Карыбскага мора. Падчас зьезду дэпутаты выпрацавалі шэраг важных дакумэнтаў, намерваючыся дамагацца для калёніяў права самакіраваньня.
Была выдадзена «Дэклярацыя права і скаргаў», якая ўтрымоўвала заяву пра правы амэрыканскіх калёніяў на «жыцьцё, волю і ўласнасьць», а таксама выяўляла пратэст супраць мытнае і падатковае палітыкі мэтраполіі.
Было прынята рашэньне пра аб’яву гандлёвага байкоту мэтраполіі. З 1 сьнежня 1774 году была забаронена як купля ангельскіх тавараў, так і продаж амэрыканскіх тавараў ангельцам. Гэта рашэньне было адказам на блякаду Бостану ангельскім флётам (глядзіце Бостанскае чаяваньне).
Таксама было прынята рашэньне пра скліканьне другога Кантынэнтальнага кангрэсу 10 траўня 1775 году.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.