навука, якая вывучае астранамічныя аб’екты From Wikipedia, the free encyclopedia
Плянэталёгія — навука па вывучэньні плянэтаў (у тым ліку Зямлі), нябесных целаў (спадарожнікаў, астэроідаў, камэтаў) і плянэтных сыстэмаў (у прыватнасьці Сонечнай), а таксама працэсаў іхняга ўтварэньня. Вывучае аб’екты памерамі ад мікрамэтэароідаў да газавых гігантаў, каб вызначыць іхні склад, утварэньне, гісторыю, разьвіцьцё і ўзаемадачыненьні. Плянэталёгія — міждысцыплінарная навука, паўсталая пачаткова з астраноміі і геанавукі[1], а цяпер улучае таксама плянэтарную геалёгію, касмахімію, навуку пра атмасфэру, фізыку, акіянаграфію, гідралёгію, тэарэтычную плянэталёгію, гляцыялёгію ды экзаплянэталёгію(d)[1]. Сумежныя дысцыпліны уключаюць касьмічную фізыку (калі ідзе пра вывучэньне ўплыву Сонца на целы Сонечнай сыстэмы) і астрабіялёгію.
У залежнасьці ад мэтадаў дасьледаваньня плянэталёгія падзяляецца на экспэрымэнтальную і тэарэтычную галіны. Экспэрымэнтальная спалучае дасьледаваньне космасу з працай у зямных лябараторыях, тэарэтычная — кампутарнае і матэматычнае мадэляваньне.
Плянэтолягамі становяцца выпускнікі вну ў галінах геанавукі, астраноміі, астрафізыкі, геафізыкі ці фізыкі, якія вырашаюць засяродзіцца на міжплянэтнай навуцы. Звычайна такія навукоўцы працуюць у астранамічных ці фізычных аддзяленьнях унівэрсытэтаў або дасьледчых цэнтраў, але ў сьвеце існуюць некалькі цалкам тэматычных інстытутаў. Штогод ладзіцца некалькі міжнародных канфэрэнцыяў, выдаюцца рэцэнзаваныя часопісы ў плянэталёгіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.