Польская кампанія 1939 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уварваньне ў Польшчу, Польская кампанія 1939 року, у Польшчы вядомая як Абарончая вайна 1939 року (па-польску: Wojna obronna 1939 roku) або Верасьнёўская кампанія (па-польску: Kampania wrześniowa), у Нямеччыне Польская кампанія (па-нямецку: Polenfeldzug) — першая ваенная кампанія Другой сусьветнай вайны, баявыя дзеяньні ўзброеных сілаў нацысцкай Нямеччыны, Савецкага Саюзу і невялікага славацкага кантынгенту па акупацыі Польшчы. Баявыя дзеяньні пачаліся 1 верасьня і скончыліся 6 кастрычніка 1939 падзелам Польшчы між Трэцім райхам і Савецкім Саюзам.