![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/%25D0%259E._%25D0%25A1%25D0%25B0%25D1%2585%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B8%25D0%25BD.png/640px-%25D0%259E._%25D0%25A1%25D0%25B0%25D1%2585%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B8%25D0%25BD.png&w=640&q=50)
Пратока Ляпэруза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пратока Ляпэруза — пратока паміж паўночнай ўскрайкам вострава Хакайда (Японія) і паўднёвым ўскрайкам вострава Сахалін мысам Крыльён (Расейская Фэдэрацыя), якая злучае Японскае й Ахоцкае мора. Даўжыня 94 км, шырыня ў самай вузкай частцы 43 км, сярэдняя глыбіня 20-40 м, максымальная глыбіня 118 м. Узімку пратока пакрываецца лёдам. Названая ў гонар францускага мараплаўца Жана-Франсуа дэ Ляпэруза, які адкрыў пратоку ў 1787 годзе. На японскім беразе пратокі разьмешчаны порт Ваканай. У пратоцы знаходзіцца скалісты востраў Камень Небясьпекі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/%D0%9E._%D0%A1%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D0%BD.png/640px-%D0%9E._%D0%A1%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%BB%D0%B8%D0%BD.png)