Просты лік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Просты лік — натуральны лік, які мае роўна 2 дзельнікі: самога сябе ды 1. Лікі, што маюць больш за 2 дзельнікі, называюцца складовымі. Паводле асноўнае тэарэмы арыфмэтыкі, кожны лік, большы за 1, можна прадставіць у выглядзе здабытку простых лікаў, прытым толькі адным спосабам (ня ўлічваючы перастаноўкі множнікаў).