Прыпяцкае Палесьсе
фізыка-геаграфічны раён Беларускага Палесься / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыпяцкае Палесьсе — фізыка-геаграфічная акруга Беларускага Палесься, на поўдні Беларусі, ва ўсходняй частцы Берасьцейскай, заходняй часткі Гомельскай, на поўдні Менскай і крайнім паўднёвым захадзе Магілёўскай абласьцей. Працягласьць з захаду на ўсход ад 175 да 280 км, з поўначы на поўдзень ад 83 да 140 км. Вышыня 127—140 м, максымальная 174 м (на захад ад мястэчка Лагішын Пінскага раёну).