Пункт (геамэтрыя)
фундамэнтальны геамэтрычны аб’ект / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пункт (па-лацінску: punctus) — адно з фундамэнтальных паняцьцяў геамэтрыі. Пункт — гэта аб’ект, які мае пэўнае размяшчэньне (каардынаты) у прасторы, але ня мае ніякіх іншых геамэтрычных характарыстык: памераў, формы, кірунку і г. д. Пункт зьяўляецца найпрасьцейшым геамэтрычным аб’ектам (фігурай), бо гэта адзіны геамэтрычны аб’ект, які ня мае частак.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Пункт.
Хаця паняцьце пункту зьяўляецца ідэалізаваным (бо ўсе аб’екты, што існуюць рэальна, маюць пэўныя ненулявыя памеры), яго часта можна з добрай ступеньню дакладнасьці выкарыстоўваць пры рашэньні фізычных задач, умоўна лічучы фізычныя аб’екты пунктамі.