![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Beijing_Subway_Shuangqiao_BT_New_Trainset.jpg/640px-Beijing_Subway_Shuangqiao_BT_New_Trainset.jpg&w=640&q=50)
Пэкінскі мэтрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэкінскі мэтрапалітэн (па-кітайску: 北京地鐵) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Пэкіне і ягоных прыгарадах, якая налічвае 19 лініяў, 345 станцыяў і 574 км пуцей (шырыня каляіны — 1435 мм). Мэтро зьяўляецца першым у сьвеце паводле велічыні гадавога пасажырапатоку ды другім паводле даўжыні (пасьля Шанхайскага мэтрапалітэну).
Хуткія факты Інфармацыя, Месцазнаходжаньне ...
Пэкінскі мэтрапалітэн | |
![]() | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Пэкін, Кітай |
Пачатак працы | 01 кастрычніка 1969 |
Лініі |
19 лініяў Даўжыня: 574 км |
Колькасьць станцыяў | 345 |
Пасажырапаток на дзень | 9,998 млн (2016) |
Пасажырапаток на год | 3,66 млн (2016) |
Схема мэтрапалітэну | |
![]() |
Закрыць
Пэкінскі мэтрапалітэн уведзены ў эксплюатацыю ў 1969 годзе, аднак да 2002 году налічваў толькі 2 лініі. Пасьля 2002 году перажывае значнае разьвіцьцё, аднак дзейснай сеткі не дастаткова для забесьпячэньня гарадзкіх перавозак. Пляны разьвіцьця да 2020 году — павялічэньне даўжыні пуцей да 999 км для перавозкі 18,5 млн пасажыраў штодня.