Пэрсыдзкая затока
затока Індыйскага акіяну / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэрсыдзкая затока (па-пэрсыдзку. خليج فارس khalīj-e-Fārs; па-арабску. الخليج الفارسی al-khalīj al-farsi) знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Азіі, зьяўляецца працягам Аманскай затокі, разьдзяляе Іран і Арабійскі паўвостраў.
Затока была полем бойкі ў вайне паміж Іранам і Іракам (1980—1988 гг). У 1991 годзе Пэрсыдзкая затока ізноў стала арэнай «вайны ў Затоцы», падчас якой Ірак акупаваў Кувэйт, але потым праз умяшаньне амэрыканскіх войскаў быў вымушаны вярнуцца ў свае межы.
Навакольнае асяродзьдзе Пэрсыдзкай затокі раней было прадстаўлена вялікай колькасьцю рыбы, каралавымі рыфамі, падводнай расьліннасьцю, але ўсё гэтае багацьце было зьнішчанае ў выніку распачатай здабычы нафты на берагах затокі і нядаўнімі войнамі, адным са спосабаў вядзеньня якіх былі зьнішчэньні нафтапровадаў і нафтапераапрацоўчых заводаў.