![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Leaning_tower_of_pisa_2.jpg/640px-Leaning_tower_of_pisa_2.jpg&w=640&q=50)
Пізанская вежа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пізанская вежа (па-італьянску: Torre pendente di Pisa) — звонная вежа (званіца), частка ансамбля гарадзкога сабора Санта-Марыя Асунта (Пізанскі сабор) у горадзе Піза, Італія. Будаўніцтва вежы было скончанае ў 1360 годзе. Вежа атрымала мянушку «Вежа, якая падае» і сусьветную вядомасьць дзякуючы таму, што яна моцна нахіленая й быццам «падае».
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Leaning_tower_of_pisa_2.jpg/320px-Leaning_tower_of_pisa_2.jpg)
Вышыня вежы складае 55,86 м ад зямлі на самым нізкім баку й 56,7 м на самым высокім баку. Шырыня муроў у аснове складае 4,09 м і ўверсе 2,48 м. Яе маса ацэньваецца ў 14 453 т. Цяперашні нахіл складае каля 5 ° (адхіленьне прыкладна 4,9 м ад вэртыкалі). Вежа мае 294 прыступкі.