![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Muziy_SPb_2010_3392.jpg/640px-Muziy_SPb_2010_3392.jpg&w=640&q=50)
Расейскае геаграфічнае таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Расе́йскае геаграфі́чнае тава́рыства (па-расейску: Русское географическое общество) — адно з найстарэйшых геаграфічных таварыстваў у сьвеце.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Muziy_SPb_2010_3392.jpg/640px-Muziy_SPb_2010_3392.jpg)
Заснаванае ў 1845 годзе з ініцыятывы адмірала Фёдара Літке, акадэміка К. М. Бэра, адмірала Ф. П. Урангеля. Галоўная задача — збор і распаўсюджаньне геаграфічных зьвестак. Экспэдыцыі Расейскага геаграфічнага таварыства адыгралі вялікую ролю ў засваеньні Сыбіры, Далёкага Ўсходу, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, Сусьветнага акіяна, у разьвіцьці мараплаўства, адкрыцьці і вывучэньні новых земляў.