Божае Нараджэньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нараджэ́ньне Хрысто́ва[1] — адно з найгалоўнейшых хрысьціянскіх сьвятаў, калі адзначаецца нараджэньне Ісуса Хрыста 25 сьнежня [ст. ст. 7 студзеня] . Іншыя назовы: Раство́ Хрыстова (пераважае ва ўжываньні), Бо́жае Нараджэ́ньне (сярод каталікоў), Нараджэ́ньне Госпада (Па́на),[1].
Хрысьціянская традыцыя | |
Значэньне | Нараджэньне Ісуса Хрыста ад Дзевы Марыі |
---|---|
Дата | 25 сьнежня [ст. ст. 7 студзеня] |
25 сьнежня Нараджэньне Хрыстова сьвяткуе большасьць хрысьціянаў сьвету: Каталіцкая Царква (у тым ліку і Беларуская грэка-каталіцкая царква), пратэстанцкія цэрквы і 10 зь 16 праваслаўных аўтакефальных цэркваў паводле новаюліянскага календара(uk)[2]. Паводле юліянскага календара, дзе 25 сьнежня прыпадае на 7 студзеня, Нараджэньне Хрыстова адзначаюць 6 зь 15 кананічных праваслаўных аўтакефальных цэркваў, у тым ліку Расейская праваслаўная царква з прыходамі ў Беларусі (Беларускі экзархат), шэраг грэка-каталіцкіх цэркваў і Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква[3].