Рачное рэчышча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэчышча — выцягнутае паніжэньне зямной паверхні, занятае водным струменем.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Рэчышча.
Існуюць розныя тыпы рачных рэчышчаў і адпаведныя ім тыпы рэчышчавых працэсаў.
Галоўнае рэчышча — частка рачнога рэчышча, у якім засяроджаная большая частка рачнога струменя.
Рэчышчы вялікіх рэчак маюць шырыню ад некалькіх мэтраў да дзясяткаў кілямэтраў (напрыклад, у нізоўях Обі, Лены, Амазонкі), пры гэтым узрастаньне глыбіні Рэчышча з павелічэньнем памераў ракі адбываецца павольней, чым павелічэньне шырыні. На працягу рэчышчаў глыбокія месцы (плесы) чаргуюцца з дробнымі (перакатамі). Рэчышчы раўнінных рэчак звычайна зьвілістыя або падзеленыя на рукавы, сфармаваныя ў глейкіх, пясковых або жвірыстых адкладаньнях. Рэчышчы горных рэчак больш простыя, часта з наяўнасьцю парогаў і вадаспадаў, звычайна загрувашчаныя велізарнымі валунамі.